"Мы - беларусы" - трохсерыйны дакументальны фільм

4 октября 2015

"Мы, беларусы - мірныя людзі". Першыя словы нашага гімна сталі назвай яшчэ аднаго праекта Агенцтва тэленавін. "Мы - беларусы" - трохсерыйны дакументальны фільм, у якім, у адрозненне ад "Беларусь - 21", мы не столькі ўспомнім падзеі апошніх 20 гадоў, колькі паспрабуем зразумець, чаму менавіта так, а не інакш будавалася незалежная Беларусь.

Кожная серыя праекта прысвечана асобнай сферы: палітыцы (знешняй і ўнутранай), эканоміцы і развіццю сацыяльнай сферы. У новым праекце мы пастараемся больш падрабязна і дэталёва прааналізаваць палітычнае, эканамічнае і сацыяльнае развіццё нашай краіны за апошнія два дзясяткі гадоў.