Праекты Працэсуальна-выканаўчага і Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях у высокай ступені гатовасці

27 мая 2020
Нагадаем, адкарэктаваць заканадаўчыя акты з улікам вопыту ўжывання і сучасных патрабаванняў - даручэнне Прэзідэнта. З гэтай мэтай была створаная міжведамасная экспертная камісія, а самі дакументы вынесеныя на шырокае абмеркаванне.  Як паведамілі сёння на пасяджэнні  камісіі, у выніку праведзенай працы структура кодэксаў удасканалена, праекты ўзгадняюцца паміж сабою, засталося ўдакладніць некаторыя нюансы, правесці экспертызы, пасля чаго дакументы перададуць Кіраўніку дзяржавы. Эксперты таксама адзначылі: істотна паніжаны карны ўхіл.  Гэта датычыцца як мінімум 236 складаў правапарушэнняў, дзе прадугледжваецца мякчэйшая мера адказнасці.

За час грамадскага абмеркавання змяненняў у дакументы адзначалася высокая актыўнасць грамадзян. Ад іх паступіла больш за 2 300 прапаноў. Больш за ўсё – паводле артыкула закона, звязанага з правіламі дарожнага руху.