У пасольстве Ірана ў Беларусі можна выказаць спачуванні родным ахвяр землетрасення

17 ноября 2017

У пасольстве Ірана ў Беларусі можна выказаць словы смутку родным і блізкім ахвяр разбуральнага землетрасення. У дыппрадстаўніцтве раніцай адкрылася кніга спачуванняў. Нагадаем, у ноч на панядзелак стыхія ў заходніх правінцыях Ірана забрала больш як 500 жыццяў, каля 10 тысяч чалавек былі параненыя. Пакінуць запіс можна да 17:30.