У Полацкім раёне складзены рэйтынг самых добраўпарадкаваных вёсак і сядзібаў

1 октября 2013

Ці стане аграэкатурызм альтэрнатывай курортнаму адпачынку і калі так, то калі? У Полацкім раёне складзены рэйтынг самых добраўпарадкаваных вёсак і сядзібаў. Месцы размяркоўваліся па выніках міні-сацапытання і аналізу характарыстык кожнай мясцовасці. Таксама ўлады аб'явілі конкурс на лепшую прыватную гаспадарку раёна.


У край прыгожых вёсак і працавітых людзей адправіўся Аляксандр Свірскі.


Пасёлак Фарына сёння не пазнаць. Матрошкі, неваляшкі, дрэва шчасця і мост закаханых - кожны год тут з'яўляецца нешта новае. Архітэктары і дызайнеры такой прыгажосці - самі жыхары. Менавіта яны ператварылі беларускую вёску ў сапраўдны айстопер для аўтамабілістаў.


Дом, які пабудавала сям'я Глінскіх, - адзін з самых прыгожых у раёне. Ды і тэрыторыя вакол - праца не аднаго года.


У Марыі Костык на ўчастку ёсць і кветкі, і яблыкі, і вінаград. Вялізны птушыны двор. Куры, качкі, індыкі і гусакі патрабуюць пастаяннай увагі. Вольнага часу практычна няма. Аднак гэта не перашкодзіла жанчыне прэтэндаваць на статус уладальніцы лепшай гаспадаркі ў раёне.


А самым прыбытковым на сяле лічыцца авечкагадоўля. Невялікі пачатковы капітал, малы тэрмін акупнасці і вялікая рэнтабельнасць - мара любога сельскага прадпрымальніка.


Мікалай Іванавіч на сяле - чалавек паважаны. У яго пчальніку каля 600 тысяч пчол. За год яны даюць амаль паўтоны мёду. А з новага года ён зоймецца гадоўляй новай неагрэсіўнай пароды насякомых.


Такія пасёлкі - самы дакладны індыкатар узроўню развіцця любой дзяржавы. А жыхары Астроўшчыны ўпэўненыя: любы замежны турыст, наведаўшы беларускую вёску, абавязкова зразумее, што людзі і зямля тут звязаныя неразрыўна.