У Полацку абмеркавалі нюансы адмены роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы

2 августа 2019

Тэма двухбаковага супрацоўніцтва сёння гучала і ў Полацку. Так абмеркавалі нюансы адмены роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. Як заявіў Міністр сувязі і інфарматызацыі нашай краіны Канстанцін Шульган,  Беларусь і Расія максімальна зблізілі пазіцыі па ўмовах. Зараз вырашаюцца спрэчныя пытанні паміж сотавымі аператарамі. У нарадзе ўзялі ўдзел прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў Беларусі і Расіі, а таксама аператары сувязі.

Канстанцін Шульган, Міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі: "Знайшлі кансэнсус, які ўключыў тыя моманты, якія прапаноўваў расійскі бок, і аб'яднаў тыя палажэнні, якія прапрацаваў беларускі бок. Мы гатовыя да таго, каб знізіць стаўку інтэрканекту. Гэта частка тых выдаткаў, якія ўваходзяць у кошт званка, пры ўмове, што і аператары разгледзяць свае тарыфы".

Раман Федзюкоў, начальнік аддзела ўпраўлення Федэральнай антыманапольнай службы Расіі: "Прыйшлі да таго, што ў нас ёсць некаторыя тэхнічныя моманты, якія зараз у рабочым парадку дапрацоўваюцца. Ёсць дарожная карта, якая максімальна збліжае інтарэсы дзвюх дзяржаў".

Прынцыпова важная мэта - атрымаць камфортны тарыф для абанентаў.