Качанава пра тое, як выхаваць патрыятызм і вярнуць моладзь на малую радзіму

22 октября 2022

Улады на месцах павінны рабіць усё магчымае, каб моладзь вярталася на малую радзіму -  гэта аснова развіцця і ўмацавання моцных рэгіёнаў. На гэтым акцэнтавала ўвагу старшыня Савета Рэспублікі  Наталля Качанава падчас пасяджэння Полацкага выканкама. Патрыятычнае выхаванне, праца з моладдзю, прафарыентацыя, замацаванасць кадраў на першых рабочых месцах. Гэтыя тэмы сталі ключавымі. Надалі ўвагу і інклюзіўнай адукацыі. Дзеці з асаблівасцямі развіцця і іх бацькі не павінны адчуваць сябе ўшчэмленымі.

Наталля Качанава наведала магазіны Наваполацка

Увага, як  харчовым, так і нехарчовым таварам. Нагадаем, цэнаўтварэнне ў гандлёвых аб'ектах кантралююць маніторынгавыя групы. Яны працуюць ва ўсіх рэгіёнах і сочаць, каб не было неабгрунтаванага завышэння кошту тавараў.