У падмаскоўным парку Патрыёт стартавалі Армейскія міжнародныя гульні

30 июля 2016

У цырымоніі адкрыцця прыняў удзел міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў, а таксама кіраўнікі абаронных ведамстваў Азербайджана, Арменіі, Казахстана і дэлегацыі іншых дзяржаў. Старт гульням даў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу. Такога роду спаборніцтвы набіраюць папулярнасць. Сёлета колькасць удзельнікаў перавысіла 3 тысячы чалавек. У праграме прадугледжаныя 23 конкурсы - па палявой, паветранай і марской вывучцы. Задзейнічаная будзе 121 каманда з 19 краін. Адзначу, беларускія вайскоўцы будуць прымаць удзел у васьмі конкурсах: "Танкавы біятлон", "Авіядартс", "Дэсантны ўзвод", "Чыстае неба", "Снайперскі рубеж", "Бяспечны маршрут", "Ключы ад неба" і "Верны сябар".