У падмаскоўным Алабіне сёння адбудзецца фінал "Танкавага біятлона"

17 августа 2019

Колер зялёны, дарожка трэцяя. У падмаскоўным Алабіне сёння адбудзецца фінал "Танкавага біятлона". Выступяць 4 наймацнейшыя каманды: Расія, Беларусь, Казахстан і Азербайджан. У фінальным заездзе ад кожнай краіны ўдзельнічаюць два танкі - асноўны і запасны. Спаборнічаюць у конкурсе "Эстафета". Кожная зборная пераадолее каля 50 км дыстанцыі, пры гэтым трэба паразіць 24 мішэні і пераадолець 27 перашкод, а таксама развіць максімальную хуткасць. Падчас жараб'ёўкі адбыўся таксама творчы конкурс.