У Оршы праходзіць Міжнародны эканамічны форум - паўсотні прадпрыемстваў Беларусі і Расіі прэзентуюць прадукцыю

20 апреля 2023

Пляцоўка для новых бізнес-кантактаў і выгадных праектаў. У Оршы праходзіць Міжнародны эканамічны форум. Паўсотні прадпрыемстваў Беларусі і Расіі прэзентуюць прадукцыю на выставе, а кітайскія партнёры анлайн абмяркоўваюць перспектывы супрацоўніцтва з беларускім рэгіёнам.

У гэтыя дні прадпрыемствы Саюзнай дзяржавы прэзентуюць сваю прадукцыю ў Оршы - на XI Міжнародным эканамічным форуме. Імпартазамяшчэнне, укараненне інавацый, інвестыцыйны і экспартны патэнцыял рэгіёнаў Беларусі, Расіі і Кітая - такія асноўныя тэмы мерапрыемства. Форум сабраў больш  чым сто ўдзельнікаў афлайн і анлайн.

Госці наведваюць вядучыя вытворчасці рэгіёна і абмяркоўваюць перспектывы.  З прадрабязнасцямі Вольга Маслоўская (відэа).