У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў праходзіць фестываль "ТэкСтыльны букет"

28 июня 2023

Самы "мяккі" праект сезона прымае Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў. Пастскрыптум міжнароднага фестывалю "ТэкСтыльны букет" заняў усе выставачныя плошчы. У выніковай экспазіцыі работы прафесійных мастакоў і народных майстроў. Некаторыя ствараюць маляўнічыя палотны з тканіны, выкарыстоўваючы замест фарбаў шоўк, парчу і лён.

"Букет" пашырае геаграфію. У гэтым сезоне, акрамя Беларусі і Расіі, сярод удзельнікаў Аўстрыя. Новыя інтэрпрэтацыі тэкстылю разам шукалі майстры з Вены і Мінска.