Нацыянальны банк Беларусі не плануе зніжаць стаўку рэфінансавання ў жніўні

14 августа 2013

Захоўваючы такім чынам прывабнасць рублёвых дэпазітаў і фінансавую стабільнасць. Нагадаем, з пачатку года стаўка паніжалася 4 разы. Апошні раз у чэрвені - да бягучага значэння 23,5%. У Нацбанку тлумачаць, што ўтрыманне на гэтай планцы дазволіла збіць попыт насельніцтва на замежную валюту. Пры гэтым Нацыянальны банк не адмаўляецца ад планаў па паніжэнні да канца года стаўкі рэфінансавання да 13-15% гадавых пры наяўнасці адпаведных умоў у эканоміцы.