У Нацыянальным аэрапорце ўзмоцненыя меры па недапушчэнні каранавіруса

29 февраля 2020
Меры па недапушчэнні распаўсюджання каранавіруса ўзмоцненыя ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, а таксама ва ўсіх наземных міжнародных пунктах пропуску. Пасажырам, якія прыляцелі з краін, дзе выяўлены вірус, праводзяць абавязковы тэмпературны скрынінг. Нагадаем, у Беларусі зафіксаваны першы завазны выпадак каранавіруса. Студэнт з Ірана зараз знаходзіцца ў бальніцы пад назіраннем урачоў. У яго няма клінічных сімптомаў хваробы.