У Нацыянальным аэрапорце Мінск-2 адмены рэйсаў няма

29 января 2014
Тысячы пасажыраў захраснулі ў аэрапортах Еўропы. Авіядыспетчары Старога Свету пачалі двухдзённую забастоўку. Самая складаная сітуацыя чакаецца ў Партугаліі, Італіі і Францыі. Да стачкі таксама далучыліся дыспетчары Аўстрыі, Венгрыі, Грэцыі, Кіпра, Славакіі і Чэхіі. Спецыялісты незадаволеныя новай праграмай Бруселя Адкрытае неба. Яна пагражае масавымі звальненнямі. Але аўтары праекта пераконваюць, што ён знізіць шэраг выдаткаў як раз, бадай, за кошт лішніх супрацоўнікаў.

У Нацыянальным аэрапорце Мінск нашым журналістам паведамілі, што на гэты момант ніякіх затрымак або адмены рэйсаў няма, усе самалёты вылятаюць згодна з раскладам.