У Нарачы выявілі бактэрыю цэркарый

11 июля 2013

У Нарачы выявілі бактэрыю цэркарый, аднак гэта не служыць падставай для закрыцця пляжаў. Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, цэркарый не з'яўляецца інфекцыйным захворваннем, а мае толькі алергічны характар. Пацярпелыя могуць адчуваць галавакружэнне, слабасць і парушэнне сну, а ў цяжкіх выпадках могуць з'явіцца кашаль і тэмпература.


Каб засцерагчы грамадзян, на пляжах устанавілі стэнды з рэкамендацыямі па прафілактыцы алергіі, а таксама летнія душы.