У музей са сваім гаджэтам

27 октября 2015

У Беларусі з'явіўся першы інтэрактыўны дзіцячы часопіс. Веб-праект "Музейныя падарожжы", прысвечаны вывучэнню гісторыі нашай краіны, прэзентавалі юным чытачам у мінскім Гістарычным музеі. Дзецям ён будзе даступны для бясплатнага запампоўвання і прагляду на ўсіх тыпах мабільных прыстасаванняў. У рамках прэзентацыі рэсурсу ў Гістарычным музеі Беларусі адкрылася яшчэ адна сучасная адукацыйная платформа - дзіцячая аўдыторыя, абсталяваная інтэрактыўнымі панэлямі, лазерным праектарам і іншымі сучаснымі дэвайсамі.

Веб-часопіс для юных карыстальнікаў прэзентавалі ў рамках адукацыйнай акцыі "Музей - дзецям", якая парадуе наведвальнікаў адкрыццём новай гістарычнай залы. "Жывая археалогія" - гэта музейныя прасторы, дзе дзеці змогуць навучацца традыцыйным рамёствам (такім, як ткацтва, ганчарства), а таксама здабычы агню і археалогіі.