Факультэту фізічнага выхавання ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Аркадзя Куляшова 40 гадоў

14 декабря 2019
Факультэту фізічнага выхавання - аднаму з найстарэйшых у Магілёўскім дзяржаўным  універсітэце імя Аркадзя Куляшова – 40 гадоў. За гэты час падрыхтавана звыш 4,5 тысячы  спецыялістаў для школ, каледжаў, ВНУ не толькі Беларусі, але блізкага і далёкага замежжа. А таксама  выхавана сапраўдная эліта спорту, якая і сёння з гонарам прадстаўляе нашу краіну на міжнароднай арэне, у тым ліку Алімпіядах. Многія вядомыя выпускнікі завіталі на юбілей, каб асабіста павіншаваць альма-матар. Асаблівыя словы падзякі падчас юбілею прагучалі у адрас выкладчыкаў.