У Мазыры мужчына здымаў зусім не дзіцячае кіно з удзелам падлеткаў

16 ноября 2022
Здымаў недзіцячае кіно з удзелам дзяцей. У Мазыры затрыманы мужчына, якога падазраюць у гвалтаванні малалетніх. Як паведамляе МУС, ён запрашаў дзяўчат-падлеткаў для парнаграфічных здымак. За фотасесіі плаціў школьніцам грошы. У апошнім выпадку 39-гадовы затрыманы запрасіў 14-гадовых сябровак у лес. Дзяўчынкі першы раз пагадзіліся. Калі ад другой фотасесіі адмовіліся, мужчына распаўсюдзіў іх фота сярод іх знаёмых.