У Маскве ўзнагародзілі лепшых журналістаў аб'яднання "Друзья-Сябры"

15 декабря 2019
Беларуска-расійскае супрацоўніцтва ў артыкулах, інтэрнэт-блогах і тэлерэпартажах. У Маскве ўзнагародзілі лепшых журналістаў аб'яднання "Друзья-Сябры". Усе яны сталі лаўрэатамі конкурсу журналісцкага майстэрства "Залаты зубр" за серыю матэрыялаў аб беларуска-расійскім супрацоўніцтве ў культуры, адукацыі, навуцы і сацыяльным жыцці. Хочацца адзначыць, што сёлета ў намінацыі "Верныя сябры" перамагла і наша калега, маскоўскі ўласны карэспандэнт Дар'я Белавусава-Пятроўская.

Арганізацыя "Друзья-Сябры" існуе ўжо 4 гады. Яна аб'ядноўвае каля 200 чалавек. Гэта вядомыя прадстаўнікі друкаваных і тэлевізійных СМІ, інтэрнэт-блогеры, радыё- і тэлевядучыя, палітолагі з Беларусі і Расіі.