У маладым мікрараёне Мазыра з'явіўся новы шматкватэрны дом

9 ноября 2020
Ключы ў сучаснай 11-павярхоўцы атрымалі 176 сем'яў. 39 з іх шматдзетныя. А ў сакавіку наступнага года насупраць завершыцца будаўніцтва дома-двайніка. Чатырохпад’езныя дамы ўзводзяцца па новых стандартах - з сучаснай планіроўкай. У цэлым для будаўнічай галіны Мазырскага раёна 2020-ты выдаўся паспяховым. Да канца года будаўнікі выйдуць на лічбу 65 тысяч квадратных метраў жылля. У тым ліку ўзвядуць шматпавярховыя дамы і таўнхаусы.