У Мінскай ратушы ўзнагародзілі лепшых экспарцёраў года

16 ноября 2021

Пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Лепшы экспарцёр 2020 года" ўзнагародзілі ў Мінскай гарадской ратушы. Адзначаны 13 сталічных прадпрыемстваў.  Сярод іх  "Атлант", Белкамунмаш, Мінскметрапраект, БДУ. Журы ацэньвала аб'ём экспарту, знешнегандлёвае сальда і асваенне новых рынкаў. Сёння Беларусь пастаўляе сваю прадукцыю ў 140 краін свету. На долю экспарту тавараў мінскімі прадпрыемствамі прыпадае 30 % ад агульнага аб'ёму, а паслуг - 65 %. Сёлета экспартавалі тавараў і паслуг на 32 мільярды рублёў.