У Мінскай вобласці пашыраюць сетку інфармацыйнай камунальнай службы 115

16 марта 2018

Пілотны праект зараз рэалізуюць у Салігорску. Вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў, якія будуць прымаць заяўкі ад насельніцтва. Патэлефанаваць і атрымаць дапамогу змогуць жыхары і горада, і вёскі. Акрамя таго, у Салігорску створаць і так званую службу заказчыка. Назначаць адказных спецыялістаў у камунальнай сферы горада. Яны будуць займацца пытаннямі рамонту.

Адзіная інфармацыйная служба 115 працуе ў Барысаве і Дзяржынску. Іншыя гарады Мінскай вобласці таксама чакае рэформа жыллёва-камунальнай гаспадаркі.