У Мінскай вобласці праводзяць актыўную вакцынацыю дзікіх жывёл супраць шаленства

19 октября 2019
Пры дапамозе  авіяцыі ў лясах раскідваюць прынады з капсуламі вакцыны. Гэта самы эфектыўны спосаб. Штодзень чатыры спецыяльна абсталяваныя самалёты  апрацоўваюць  амаль паўтары тысячы квадратных кіламетраў лесу. 

Вакцынацыя мае станоўчы эфект. За апошнія восем гадоў амаль у тры разы знізілася  колькасць  захворванняў дзікіх жывёл.