У Мінскай вобласці падвялі вынікі трэцяга працоўнага семестра

31 октября 2022
Ад рэканструкцыі мемарыялаў  да сбору сезоннага ўраджаю. Больш за дзве з паловай тысячы маладых людзей сёлета правялі з карысцю летнія канікулы. Такія вынікі трэцяга працоўнага семестра Мінскай вобласці. 31 кастрычніка адбылося яго ўрачыстае закрыццё. Дэлегацыі запрасілі ў Мінск - у Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Спачатку маладыя людзі ўсклалі кветкі да стэлы "Мінск - горад-герой" і тым самым ўшанавалі памяць загінуўшых герояў, а затым  прайшла цырымонія ўзнагароджання лепшых студэнцкіх атрадаў розных профіляў: будаўнічых, педагагічных, сельскагаспадарчых, а сёлета ўпершыню працаваў і медыцынскі студатрад. 

Сённяшняе мерапрыемства яшчэ і накшталт тымбілдынгу - калі калегі з розных раёнаў Мінскай вобласці сустрэліся ў нефармальнай атмасферы. У сталічнай вобласці больш за дзве сотні студэнцкіх атрадаў, якія даюць магчымасць расці прафесійна ўжо са школьнай парты. 

Пасля афіцыйнай часткі і ўзнагароджання  для маладых людзей арганізавалі экскурсію па залах і экспазіцыях Музея Вялікай Айчыннай вайны.