У Мінскай вобласці арганізаваны спецыяльныя пункты для збору пластыкавых накрывак

21 апреля 2021

Гэта не проста экаініцыятыва - праект дабрачынны. Другасная сыравіна на платнай аснове адпраўляецца на заводы па перапрацоўцы, а атрыманыя сродкі ідуць на лячэнне дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Усяго праект падтрымліваюць больш за 60 населеных пунктаў па ўсёй краіне. У Мінскай вобласці  гэта Нясвіж, Барысаў, Вілейка, Дзяржынск. У спісе таксама  Лагойск, Бараўляны і, зразумела, сталіца.

Так, фінансавую дапамогу на рэабілітацыю атрымала і сям'я Гурскіх з Жодзіна. У Маі і Цімафея  дзіцячы цэрэбральны параліч. Зрабіць іх жыццё больш камфортным, а таксама дапамагчы іншым дзецям  можа кожны ў якасці валанцёра праекта альбо проста збіраючы пластыкавыя накрыўкі.