У Мінскай вобласці нарошчваюць вытворчасць каштоўных парод рыб

4 апреля 2016

Асабліваю увагу надаць вясёлкавай фарэлі. Толькі у Стаўбцоўскім раёне штогод плануюць адпраўляць на продаж каля 270 тон карыснага прадукту. Першая партыя -12 тон - ужо адправілася на сталы гаспадынь. З тэхналогіяй вырошчвання беларускага дэлікатэсу пазнаёміўся Аляксандр Харавец.

Руслан Раўнівых рыбаводствам займаецца 12 гадоў. Дасканала ведае, як вырошчваць карпа, таўсталобіка і амура. Фарэллю займаецца ўсяго паўгода. І хаця гэтая рыба вельмі патрабавальная, вырошчваць яе, паводле слоў рыбавода, даволі проста.

Адна з галоўных умоў для вырошчвання фарэлі - якасць вады. Падтрымліваюць аптымальны водны баланс у гаспадарцы пры дапамозе магутных фільтраў. Расце фарэль паступова. І сёння ў кожнай з чатырох міні-сажалак падрастае каля 16 тон каштоўнай рыбы.

Як правіла, у басейн запускаюць 100-грамовых малькоў. Для таго, каб фарэль набрала таварную вагу, а гэта прыкладна кілаграм, патрэбна паўгода. Сёння магутнасці прадпрыемства дазваляюць штогод выпускаць 135 тон рыбы.

У перспектыве тут плануюць вырошчваць 270 тон вясёлкавай фарэлі штогод. Зараз распрацоўваюць праектную дакументацыю на будаўніцтва яшчэ аднаго комплексу. А пакуль рыбу запусцяць у адкрытыя басейны. Навасёлы тут з'явяцца напрыканцы красавіка і будуць падрастаць да сярэдзіны восені

За паўгода фарэль з'ядае кілаграм корму. Пакуль ежу для рыбы імпартуюць. З пераходам на айчынны рацыён кошт на вясёлкавых насельнікаў падводнага свету значна знізіцца, запэўніваюць спецыялісты.

Значнага развіцця чакаюць і ад перапрацоўчай прамысловасці. Напрыканцы мая ў Любані адкрыецца кансервавы завод. Яго магутнасці дазволяць штогод пастаўляць у магазіны каля 10 мільёнаў кансерваў з рыбнымі і мяснымі далікатэсамі.