Найбуйнейшы патоп за апошнія 50 гадоў перажывае Венецыя: узровень вады падняўся амаль да двух метраў

14 ноября 2019
У Італіі пагаршаецца сітуацыя з надвор’ем. Паводкі накрылі культурную сталіцу Еўропы-2019 горад Мацера. На вуліцах бурныя патокі.

Увесь гістарычны цэнтр  у вадзе. Затопленая, а таму закрытая для наведванняў, базіліка Святога Марка. Аднак усё гэта не палохае па-ранейшаму шматлікіх турыстаў. Хоць рэстараны, сувенірныя крамы і магазіны адкрывацца не рызыкуюць.