У мінскім Чырвоным касцёле ўзгаранне

26 сентября 2022
У Мінску высвятляюць акалічнасці НЗ у Чырвоным касцёле. 26 верасня ў 3:35 працаўнікам МНС паступіла паведамленне, што спрацавала пажарная сігналізацыя ў храме. Высветлілася, што адбылося ўзгаранне электраправодкі. У выніку здарэння пашкоджана маёмасць на плошчы каля 20 квадратных метраў. Ніхто не пацярпеў. Урон удакладняецца. Па інфармацыі, якая паступае, касцёл закрыты для высвятлення акалічнасцяў.