У Мінскім камвольным камбінаце замест шуму станкоў гучаў джаз

7 марта 2018

Канцэрт прама ў круцільным цэху. У Мінскім камвольным камбінаце замест шуму станкоў гучаў джаз. Напярэдадні працаўніц аднаго з найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці з Міжнародным жаночым днём павіншаваў Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраваннем маэстра Міхаіла Фінберга. Шлягеры ў выкананні зорак беларускай эстрады прагучалі на імправізаванай сцэне прама пасярод цэха прадпрыемства.

Серыя канцэртаў аркестра па знакавых прадпрыемствах краіны працягваецца. Сёння Нацыянальны канцэртны аркестр з музычнай праграмай адправіцца ў БелАЗ. Святочнае выступленне адбудзецца ў цэху зборкі і выпрабавання аўтамабіляў.