У Мінску затрыманы памочнік тэлефонных аферыстаў

13 марта 2024

Пасрэдніка тэлефонных ашуканцаў затрымала міліцыя ў Мінску. 20-гадовага юнака ў злачынны бізнес уцягнула дзяўчына. Ужо даказана, што праз рукі кур'ера прайшлі 200 тыс. рублёў ад ашуканых пенсіянераў. А вось аператыўна вылічыць памочніка аферыстаў дапамог званок пацярпелага на лінію 102.

Узбуджана крымінальная справа за махлярства. І варта нагадаць, што кур'еры і іншыя памочнікі тэлефонных аферыстаў нясуць адказнасць нароўні з арганізатарамі злачынстваў.