У Мінску ў Дзень горада адкрылі сучасны стадыён

11 сентября 2021

У Маскоўскім раёне перарэзалі чырвоную стужку абноўленага міжшкольнага стадыёна для адточвання майстэрства адразу ў некалькіх відах спорту:  валейбол, баскетбол, міні-футбол. Але асаблівая іскрынка - прафесійнае поле для  футбола  са штучным пакрыццём. Стадыён стаў падарункам у Дзень горада  не толькі для 67-й і 145-й школ,  а для ўсяго раёна. 

Для аматараў актыўнага адпачынку каля стадыёна размясцілі трэнажоры і пляцоўку для  варкаўта. Выпрабаваць сілу і спрыт тут змогуць  і самыя маленькія спартсмены. Новыя аб'екты ў раёне дазваляюць развівацца дзецям у розных кірунках. 

Два аналагічныя стадыёны  ўжо прапісаліся ў Ленінскім і Кастрычніцкім  раёнах. Яшчэ шэсць сучасных спартыўных аб'ектаў  з'явяцца ва ўсіх частках сталіцы.