У Мінску павялічваецца колькасць мансардных кватэр

26 августа 2014
Такое жыллё адрозніваецца ўтульнасцю і незвычайным выглядам. А кошт квадратнага метра значна ніжэйшы, чым у аналагічных варыянтах на рынку жылля. Аднак падводныя камяні сустракаюцца як у праектнай дакументацыі, так і ў самім будаўніцтве.

За чый кошт павінна быць праведзена энергазабеспячэнне і хто адказвае за дадатковыя квадраты? Разбіралася Юлія Токар.

Алена Карневіч з жалем разводзіць рукамі. Будаўніцтва яе доўгачаканай двухпавярховай кватэры доўжылася два гады. Хаця першапачаткова заехаць павінна была праз восем месяцаў. Аднак забудоўшчык не разлічыў тэрміны, час ішоў, дадатковыя пагадненні падпісваліся.

Зараз аб'ект - мансардныя кватэры - афіцыйна здадзены, пры гэтым кабель ляжыць на голым шкловалакне. А забудоўшчык праблему інжынерных сетак перакладае на ЖРЭА.

Стан інжынерных сетак відавочны. Разетка ў падвешаным выглядзе, правады не ізаляваныя. Дарэчы, няма ні свяцільняў, ні паштовых скрыняў. Вось у такім выглядзе - з часовым электразабеспячэннем - дольшчыкам перадаецца іх доўгачаканае жыллё.

Пакуль забудоўшчык дабудоўваў мансарду, ЖРЭА займалася капітальным рамонтам дома, падчас якога павінна замяніць кабель і рэканструяваць трансфарматарную падстанцыю за свае сродкі.

Акрамя адсутнасці святла, у мансардах падчас будаўніцтва з'явіліся і лішнія квадратныя метры. Па выніках інвентарызацыі БРТІ ў Алены іх налічылі два, і за іх дольшчыца павінна выплаціць каля трыццаці мільёнаў рублёў.

Аркадзь Каліноўскі, забудоўшчык: Калі атрымалася так, што там метраў больш, дольшчыкі абавязаныя гэта аплаціць. Яны павінны аплаціць на падставе паведамлення забудоўшчыка. Гэта безумоўныя патрабаванні дагавора, і невыкананне гэтага можа стаць прычынай скасавання дагавора.

Але ж змяненне плошчы аб'екта немагчымае. Гэта вядзе да пераўтварэння праекта. І згодна з указам, забудоўшчык павінен выканаць свае абавязкі - нават нязначныя адхіленні не дазваляюць змяніць дагавор у аднабаковым парадку.

У чатырох дольшчыкаў пытанне дадатковых квадратных метраў пакуль застаецца адкрытым. Вынік судовай экспертызы, па дапамогу да якой яны звярнуліся, стане вядомы ў найбліжэйшы час.