У Мінску стартавала работа кікшэрынга

18 марта 2024

Новы сезон мікрамабільнасці на старце ў сталіцы. Шэрынгавыя электрасамакаты запоўнілі вуліцы горада пасля зімовага перапынку. Сэрвісы кікшэрынгу правялі агляды і тэхнічнае абслугоўванне дэвайсаў. Неабходныя элементы тармазной сістэмы і рулявога кіравання заменены. Зараз яны бяспечныя і гатовы да выкарыстання. Аб выкананні правіл на працягу ўсяго сезона нагадваюць і супрацоўнікі ДАІ: захоўваць хуткасць не больш за 25 км/г, перамяшчацца толькі ва ўстаноўленых месцах.

За хуткасцю перамяшчэння персанальных электрагаджэтаў ДАІ будзе сачыць з дапамогай камер фотафіксацыі. Таму ўдзельнікаў дарожнага руху на двух колах таксама могуць прыцягнуць да адказнасці за парушэнні.