У Мінску стартаваў сезон фантанаў

28 апреля 2023

Сёння ў Мінску адкрыты доўгачаканы сезон фантанаў.

Частка штучных крыніц забурліла аўтаматычна, некаторыя ж спецыялісты ўключалі ўручную. Так, у будныя дні "водны вальс" запланаваны з 11 раніцы да 9 вечара (на некаторых фантанах - з 10 гадзін). Першаму акваакорду папярэднічала падрыхтоўка. Да сезона адрамантавалі і ачысцілі каля 40 фантанаў.

Адным з самых папулярных і відовішчных стане святломузычны комплекс на рацэ Свіслач. Гідраканцэрт у афішы тут з 16 да 23 гадзін. А ў выхадныя феерыя над воднай роўняддзю працягнецца да поўначы.