У Мінску стартаваў міжнародны семінар па працоўнай міграцыі

17 апреля 2017

Эксперты з Іспаніі, Латвіі, Польшчы і Румыніі абмяркоўваюць кіраванне знешняй міграцыяй і рэгуляванне прытоку рабочай сілы з-за мяжы. Спецыялісты разгледзяць і стандарты кантролю за працадаўцамі ў Еўропе і магчымасць ужывання гэтых правіл у беларускіх рэаліях.

Аляксей Бягун, начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі: "Калі грамадзянін Рэспублікі Беларусь выязджае на працу і прыцягваецца для працоўнай дзейнасці ў адзін суб'ект гаспадарання або адну фірму, а ў наступным эксплуатуецца іншай фірмай, абсалютна на іншых умовах. І таму мы спрабуем вывучыць вопыт Еўрапейскага саюза, для таго каб выпрацаваць рэкамендацыі для грамадзян Рэспублікі Беларусь, ды і саміх сабе, каб выключаць такія факты".

Ігар Лей, юрысконсульт юрыдычнай службы савета Еўрапейскага саюза: "Для Еўрапейскага саюза вельмі важнае пытанне міграцыі, таму што апошнія гады паток мігрантаў у краіны ЕС вельмі вялікі, і мы зараз спрабуем адэкватна вырашыць гэтыя праблемы і забяспечваць усе ўмовы для мігрантаў нашых краін. Для іх стварэння неабходна не толькі мець мясцовае заканадаўства, але і супрацоўнічаць з іншымі краінамі. Мы падпісалі шэраг двухбаковых пагадненняў. З Беларуссю пакуль такой дамовы няма, але мы спадзяемся, што ў найбліжэйшай будучыні гэта стане магчымым".

Адзін з асноўных інструментаў у барацьбе з працоўнай эксплуатацыяй - фінансавая граматнасць насельніцтва. Акрамя таго, двухбаковыя пагадненні дапамогуць абараніць працаўнікоў, якія патрапілі ў бяду.