У Мінску стартаваў Міжнародны фестываль маркетынгу і рэкламы Белы квадрат

25 апреля 2014
Дарэчы, праходзіць ён ужо шосты раз. Але ўпершыню на фестывалі адкрыты секцыі, дзе беларускія маркетолагі змогуць атрымаць экспрэс-кансультацыі. Прычым, свае работы на конкурс выстаўлялі не толькі вопытныя маркетолагі, але і студэнты.

Алена Усцiновiч, дырэктар фестывалю: Белы квадрат сёлета б'е ўласныя рэкорды. У гэтым годзе ў фестывалі прынялі ўдзел 1603 работы. У нас удзельнічае 21 краіна свету. Прычым гэта вельмі сур'ёзныя работы. Учора адбыўся першы склад журы.

Па традыцыі бізнес-форум збірае разам прафесіяналаў больш як з 20 краін. Што да зместу, то для рэкламшчыкаў праходзяць семінары, майстар-класы і трэнінгі.