У Мінску стартаваў гарадскі злёт-конкурс Зялёная хваля

17 апреля 2013

Чатырыста юных інспектараў дарожнага руху сёння разбіралі наступствы сталічных ДТЗ.


Ажыятаж невыпадковы - у Мінску стартаваў гарадскі злёт-конкурс Зялёная хваля. Сярод школьнікаў вызначаюць лепшых у веданні правілаў дарожнага руху.


Станіслаў Ліпскі працягне тэму.


Злёт-конкурс Юны інспектар дарожнага руху праходзіць ужо ў саракавы раз. Вядома, што не кожны з удзельнікаў стане вартаўніком дарожнага правапарадку, але, безумоўна, кожны засвоіць урок аб небяспецы на дарозе і нават зможа данесці яго іншым.


Экзаменатары - супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі. Нягледзячы на ўзрост канкурсантаў - школьнікам не больш за пятнаццаць гадоў, адказваюць на недзіцячыя пытанні: як аказаць першую медыцынскую дапамогу пацярпеламу ў ДТЗ, што значыць перашкода справа?


Дарэчы, больш за 400 удзельнікаў змагаюцца за гэтую перамогу. Не абыдзецца і без творчага складальніка - агітбрыгада і сценгазета абавязкова ў праграме.


Мэта конкурсу - засцерагчы дзяцей ад небяспекі, якую тоіць дарога. Кожны шосты юны інспектар у будучыні звязвае сваё жыццё з правааховай.


Лепшаму атраду прадугледжаны кубак чэмпіёна і каштоўныя падарункі. У конкурсе прымаюць удзел зборныя ад кожнага раёна сталіцы, аднак… Зялёнае святло будзе толькі для адной каманды. Ужо ў пачатку лета ёй трэба будзе абараняць гонар сталіцы на рэспубліканскім конкурсе. Шэсць абласцей і горад Мінск вызначаць лепшы калектыў юных інспектараў дарожнага руху.