У Мінску стартаваў 36-ы адкрыты чэмпіянат АСВОД па выратавальным мнагаборстве

21 августа 2013

На базе Дразды 7 каманд з усёй Беларусі плавалі з перашкодамі, ратавалі манекены і выконвалі іншыя заданні. Пераможцы стануць вядомыя сёння. Што яшчэ падрыхтавалі ратавальнікам, раскажа Улада Карніцкая.



У іх справе прамаруджанне можа каштаваць чалавеку жыцця. Таму ў кожным з спаборніцтваў дакладны ліміт часу. Арцём Белы ў чэмпіянаце па выратавальным мнагаборстве ўдзельнічае другі раз. Вадалазам працуе некалькі гадоў. Малады чалавек прызнаецца: на пасту складаней.


Дарэчы, манекен, які ў спаборніцтвах трэба ратаваць, самі ўдзельнікі ласкава завуць Манька. Яна галоўны герой амаль усіх этапаў мнагаборства. А іх каля 10.


Сёлета на вадаёмах Беларусі былі выратаваныя амаль паўтысячы чалавек, з іх больш за сотню дзяцей.


У спаборніцтвах удзельнічаюць 6 абласных і сталічная каманды. Прайшлі 5 спаборніцтваў. Хто стане лепшым, стане вядома ўжо сёння. Але наперадзе яшчэ некалькі этапаў.


Сёння ўдзельнікам спаборніцтваў трэба будзе праплысці стамятроўку з перашкодамі. Але самы адказны этап - выхад катара па трывозе. Ратавальнікам трэба паказаць уменні працаваць у камандзе пры выратаванні чалавека, які ўжо сышоў пад ваду. Максімальны час праходжання гэтага выпрабавання - 5 хвілін.