У Мінску адбыўся з'езд Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя

9 апреля 2015

Матывацыя для ўрачоў, выдзяленне жылля маладым спецыялістам і замацаванне кадраў пасля размеркавання. Пытанні, што хвалююць медыкаў, абмеркавалі ў Мінску на з'ездзе Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя. Інтарэсы сваіх калег тут прадставілі больш як 300 удзельнікаў з усёй краіны.

Уладзіслаў Мужычэнка, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя: "Мы вельмі цесна інтэграваныя ў практычную ахову здароўя. Наша арганізацыя зарабляе небюджэтныя рэсурсы. Нам удалося летась адшукаць сродкі, каб забяспечыць усе кантракты 25-працэнтным павышэннем. Вынік такой суладнай працы - за апошнія пяць гадоў цякучасць кадраў у нашай вобласці паменшылася роўна ў два разы".

У наступным годзе Беларускаму прафсаюзу работнікаў аховы здароўя споўніцца 110 гадоў.