У Мінску адбылося ўрачыстае ўскладанне вянкоў і кветак да манумента на плошчы Перамогі

23 февраля 2018

Беларусь сёння адзначае Дзень абаронцаў Айчыны і стагоддзе Узброеных Сіл. Па ўсёй краіне сёння праходзяць святочныя мерапрыемствы. У сталіцы адбылося ўрачыстае ўскладанне вянкоў і кветак да манумента на плошчы Перамогі. Узначаліў ганаровую калону Міністр абароны Андрэй Раўкоў. На памятных мерапрыемствах прысутнічалі не толькі ваеннае кіраўніцтва краіны, але і ветэраны, і ваенна-дыпламатычны корпус, акрэдытаваны пры Мінабароны Беларусі.