У Мінску сёння ўмовы надвор'я больш спрыяльныя

14 июля 2016

У Мінску сёння ўмовы надвор'я больш спрыяльныя, дождж быў умераны і таму не прынёс вялікіх праблем гораду. Грамадскі і асабісты транспарт рухаецца без замінак. Новых значных падтапленняў, а таксама падзення дрэў і бігбордаў не зафіксавана. Але ж да канца дня ў прагнозах сіноптыкаў дажджы, навальніцы і вецер.