Больш за 300 юнакоў і дзяўчат аб'яднаў рэспубліканскі чэмпіянат "Ведаю Беларусь"

15 декабря 2021
Школьнікі, студэнты, навучэнцы каледжаў і працуючая моладзь з усіх рэгіёнаў Беларусі сёння спаборнічалі ў хуткаснай зборцы спілс-карт краіны. Чэмпіянат "Ведаю Беларусь" аб'яднаў больш за 300 юнакоў і дзяўчат. Камандам была пастаўлена задача - правільна за найменшы час сабраць карту нашай краіны, якая складаецца са 118 магнітных пазлаў. Вынікі фіксавалі валанцёры. Пераможцаў вызначылі ў чатырох узроставых катэгорыях. Удзельнікі чэмпіянату таксама змагаліся ў інтэлектуальным турніры "Ведаю Беларусь" на веданне гісторыі, геаграфіі і культуры сваёй краіны.

Праект "Ведаю Беларусь", прысвечаны Году народнага адзінства, стартаваў у верасні пад эгідай БРСМ. За гэты час у праекце прынялі ўдзел больш за 5 тысяч чалавек.