У Мінску пройдзе цырымонія адкрыцця конкурсу WorldSkills Belarus

21 мая 2018

Цырымонія адкрыцця конкурсу прафесійнага майстэрства сёння пройдзе ў Мінску. У спарткомплексе "Веладром" стартуе WorldSkills Belarus. Асноўнымі днямі спаборніцтваў стануць 22 і 23 мая. Больш як трыста чалавек будуць спаборнічаць у 37 галінах. Сярод іх - мабільная робататэхніка, тэхналогія моды, сталярная справа, рэстаранны сэрвіс.

Вадзім Богуш, першы намеснік міністра адукацыі Беларусі: "У рамках конкурсу (гэта абсалютна адкрытае мерапрыемства) ёсць магчымасць для размовы экспертаў, ёсць магчымасць у прадпрыемстваў убачыць навыкі маладых спецыялістаў, паказаць свае тэхналагічныя напрацоўкі. Ёсць магчымасці і для таго, каб школьнікі прыйшлі і паглядзелі, што сабою ўяўляюць сучасныя прафесіі, які ўзровень майстэрства яны змогуць набыць".

Вынікі конкурсу падвядуць у чацвер. Пераможцы будуць прадстаўляць Беларусь на сусветным чэмпіянаце WorldSkills у Казані ў наступным годзе.