У Мінску правялі дабрачынную акцыю "Цёплыя лапы"

26 октября 2017

Да надыходу зімы рыхтуюць і бяздомных жывёл. Сёння ў Мінску правялі дабрачынную акцыю "Цёплыя лапы" - дзеля дапамогі сабакам і катам, якія не маюць гаспадароў. Валанцёры збіралі неабходныя рэчы для ўцяплення вулічных вальераў. Гадаванцам неслі пуховыя курткі, пледы, кілімкі, падушкі, каб зімоўка ў часовым прытулку прайшла больш утульна.

Валанцёры таксама прыносяць і корм. Такую акцыю праводзяць другі год напярэдадні маразоў.