У Мінску прайшла цырымонія закладкі капсул з зямлёй канцлагераў "Азарычы" і "Чырвоны бераг”

22 июня 2017

У крыпце храма-помніка ў гонар Усіх святых у Мінску прайшла памятная служба і цырымонія закладкі капсул з зямлёй канцлагераў "Азарычы" і "Чырвоны бераг", а таксама дзіцячага дома-інтэрната, што ў вёсцы Сёмкава. З апошняга партызаны выратавалі 170 дзяцей. На цырымоніі прысутнічалі прадстаўнікі духавенства, родныя і землякі загінуўшых, а таксама сведкі тых жудасных падзей.

Вялікая Айчынная вайна доўжылася 1418 дзён і забрала больш за 27 мільёнаў жыццяў. Штогод гэтую сумную дату - 22 чэрвеня - успамінаюць, бадай, у кожнай беларускай сям'і.