У Мінску прайшла міжнародная канферэнцыя па процідзеянні лжэпрадпрымальніцтву

22 сентября 2017

Затрыманы вясной у Беларусі бізнесмен Эрнест Аляксееў вывеў на рахункі афеляваных структур не менш чым 2 мільёны долараў

Сёння пра гэта заявіў генпракурор Аляксандр Канюк на міжнароднай канферэнцыі па процідзеянні лжэпрадпрымальніцтву. Форум прайшоў у Мінску. Махінацыі Аляксееў правёў пасля атрымання аплаты за пастаўленую тэхніку МАЗ у Туркменістан. Зараз бізнесмен пад вартай. На яго маёмасць накладзены арышт. Сілавікі працуюць над тым, каб вінаватая асоба пагасіла ўрон у поўным аб'ёме. У цэлым жа колькасць эканамічных злачынстваў, звязаных з незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю, у Беларусі зніжаецца, адзначаюць у Генпракуратуры і Камітэце дзяржкантролю.

Па словах спецыялістаў, сёння размова можа ісці аб дзясятках, але не сотнях фіктыўных фірмаў, як некалькі гадоў таму. Раней фіксаваліся факты, калі лжэструктуры існавалі не больш чым 40 хвілін, і за гэты час паспявалі зарабіць звыш ста тысяч рублёў.