У Мінску прайшоў Дзень інстытутаў Канфуцыя

25 сентября 2017

Бліжэй пазнаёміцца з культурай Паднябеснай маглі госці Верхняга горада - тут упершыню прайшоў Дзень інстытутаў Канфуцыя. Атмасферу традыцыйных свят Кітая стваралі навучэнцы і выкладчыкі інстытутаў і класаў Канфуцыя чатырох беларускіх універсітэтаў: фізічнай культуры, лінгвістычнага, тэхнічнага і БДУ. Майстар-класы па кітайскіх баявых мастацтвах, чайнай цырымоніі, каліграфіі і валоданні кітайскімі палачкамі праводзілі госці з Кітая. Завяршыў канцэртную праграму нумар ад студэнтаў універсітэта фізічнай культуры. Яны ўсталявалі на плошчы Свабоды старажытны сімвал Кітая - трыццаціметровага дракона.