У Мінску праходзіць чэмпіянат па хуткасным паяданні марожанага

21 июня 2014
Паспаборнічаць за халодныя ласункі прыйшло многа ахвочых. Фестываль пройдзе ў тры этапы. Удзельнікам трэба вызначыць гатунак марожанага, пачаставацца пламбірам на хуткасць і амаль за паўхвіліны з'есці як мага больш марожанага. Мабыць, сёння будзе пастаўлены новы рэкорд.

Дэгустацыі, гульні і танцавальныя флэшмобы - забаўляльная праграма на ўвесь дзень. Сюрпрызам фестывалю стала выступленне палярных аэрамядзведзяў.