У Мінску пачалі знос будынка другой гарадской клінічнай бальніцы

1 февраля 2017

Шматфункцыянальны комплекс з гасцініцай, гандлёвымі радамі і рэстаранам з відам на Свіслач. У Мінску пачалі знос будынка другой гарадской клінічнай бальніцы. Зараз спецыялісты цагліна за цаглінай літаральна ўручную разбіраюць дах і верхнія паверхі. Такія меры бяспекі звязаныя з тым, што праезную частку, якая прымыкае да будынка, не перакрывалі. Нагадаю, напрыканцы мінулага года Мінгарвыканкам падпісаў інвестдагавор з кампаніяй, якая будзе займацца ўзвядзеннем новых будынкаў.

Усе работы па зносе павінны завяршыцца за 9 месяцаў, пасля чаго гатовую пляцоўку перададуць інвестару.