У Мінску азнаёміліся з сусветнымі медыцынскімі трэндамі

15 февраля 2016

Прэзентацыю праграм электроннай аховы здароўя, аддаленай дыягностыкі і прадухілення хранічных захворванняў упершыню ў Беларусі правяла адна з найбуйнейшых IT-кампаній свету. Бізнес-семінар сабраў прадстаўнікоў Міністэрства аховы здароўя, Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Беларусі, а таксама кіраўнікоў вядучых медыцынскіх цэнтраў. Амерыканская карпарацыя ўжо рэалізавала свае праекты ў больш чым паўсотні краін, у тым ліку Кітаі, ЗША, Індыі, Ізраілі і Расіі.

Міхаэль Грэц, віцэ-прэзідэнт кампаніі EMC Corporation: "Зараз мы разглядаем гэта як першы крок для таго, каб паглядзець сітуацыю на месцах, азнаёміцца. І затым мы разам пойдзем па шляху гэтых ператварэнняў".

Ігар Кобзеў, прадстаўнік Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Беларусі: "Мы маем магчымасць з дапамогай такіх сустрэч больш даведацца пра тыя тэхналогіі, якіх на сённяшні дзень у нас няма, даведацца пункт гледжання буйных сусветных кампаній на ўкараненне тэхналогій у нашай краіне".

Прадстаўнікі кампаніі EMC Corporation ужо азнаёміліся з асаблівасцямі нашай медыцыны і гатовыя да далейшага супрацоўніцтва. Яны таксама прапанавалі беларускім медыкам наведаць Фінляндыю, каб вывучыць работу новых тэхналогій на практыцы.