У Мінску з'явіцца больш парковак у мікрараёнах

23 марта 2020
Для разгрузкі двароў у Мінску пабудуюць шматузроўневыя і падземныя паркоўкі побач з жылымі мікрараёнамі. Іх размяшчэнне павінны ўлічваць забудоўшчыкі на этапе ўзвядзення дамоў, адзначыў галоўны архітэктар сталіцы. Па-ранейшаму застаецца нарматыў: ад 25 да 40 працэнтаў асабістых машын жыхары дому могуць пакідаць на прыдваровай тэрыторыі. Для астатніх - месцы на стаянках. Аднак сёння ў многіх раёнах гэта пытанне застаецца вострым, няма месцаў для будаўніцтва паркінгаў. 
Разгрузіць двары, асабліва ў цэнтры, дапамогуць і шлагбаўмы. Але тут абавязкова трэба  ўзгадненне з жыхарамі, падтрымка большасці і адміністрацыі раёна.